Адзин

Калі адзін -
Маўчы, не пытай навошта -
Абуй, шнуруй задубелым ільдом-рукамі.
Выходзь, ідзі!
Цяжкім тулавам здольны ўсё ж ты
Працяць імжу, рушыць сонна яе шляхамі.

Калі адзін -
Лунай гэтым шэрым морам.
Якая справа табе, дзе ўсход, дзе поўнач!
Няма гадзін.
Ты пакінуў турму прасторы.
І хтосьці ёсць - так глыбока, што нават побач.

30.03.2021


Рецензии