***

Сны пракурора
-------------
Што сьніцца ноччу пракурору?
Што сьніцца ноччу пракурору,
калі з-за  бел-чырвонай шторы
пацягне раптам халадком?..
Ён марыў быць юрыстам годным.
Хацеў ён стаць юрыстам годным-
і стаў.Ды тут - народны выступ!
І здарыўся ў пракурора прыступ.
Ледзь перажыў.Схаваўшы крыўду,
ён стаў галоўным  па пратэстах,
ён быў галоўны на працэсах
і не баяўся больш эксцэсаў.
Бязьлітасным ён стаў да вінных,
ды дзіўнымі былі іх  "віны":
"зьбіраліся ў дварах","сьпявалі",
за што іх штрафамі каралі,
альбо на нары адпраўлялі.
Што ж сьніцца ноччу пракурору:
крывавыя на белым шторы,
альбо як юнака хавалі,
забітага гумовай куляй
з адлегласьці пяціметровай?
Што сьніцца галаве барвовай?
Акт непазьбежнасьці суровай?
Рука з прыгожым манікюрам,
якая паласьне спакойна
па кадыку лязом сталёвым
так бездакорна і дастойна,
што пазайздросьцяць профі-каты
і сьпецыяльныя салдаты,
навучаныя забіваць?
Што сьніцца ноччу пракурору,
вясной,калі такія зоры,
ці раніцай,калі ўставаць
і ў школку дзетачак зьбіраць?
Што сьніцца ноччу пракурору?
Жаночая рука,стылет
і шлях-дарога ў іншасьвет...
2 mars 2021,Буда,Norge


Рецензии