Сляза
Слязінка чалавека – кропля Бога,
Чысцейшага яе, у ім няма.
Не выцішнуць слязінкі ад ліхога,
А добраму накоціцца сама.
Сляза з радні кароценькаму цуду,
Пачуццяў розных чыстая раса.
Яна заўжды ачышчана ад бруду,
Душы святой гаючая краса.
Сляза нам душу з сэрцам амывае,
Салёная і горкая на смак.
Запоўніць вока кропелька святая
І сыпне долу, нібы спелы мак…
Свидетельство о публикации №121033003689