***

                У засені начэй…

Праз дзіўны сон у засені начэй –
Салодкі шэпт гарачага дыхання.
Прыходзіць час апошняга кахання
Праз дзіўны сон у засені начэй.
Адчуць цяпло твайго замілавання
Праз глыбіню засмучаных вачэй.
Праз дзіўны сон у засені начэй –
Салодкі шэпт гарачага дыхання.


Рецензии