Одичала удочка за зиму...

Як прысяду ля вадіцы,
У гэты цепленькі дзянёк,
Каб душою ажывіцца,
Якой за зіму падмёрз.

Адзічэла мая вуда,
Вось яе я прынясу,
Каб не стала ёй больш худа,
У вадзічку адпушчу.

Паплавочак заіграе,
І заскача па вадзе,
Ды яе блакіт глытае,
Ажно смагай аддае.

Ох і хораша навокал,
Цішыня і ні душы...
Паплавок жа ,бокам,бокам,
Цягне рыба ў глыбіні.

Падхапіў я сваю вуду,
Ды рывочкам дзергануў,
Ох пабачылася б люду,
Што за рыбіну цягнуў.

Нацягнулася струною,
Леса новая мая,
А вудзілішча дугою,
Аж заціўкала душа

Ну то думаю патрэбы,
Вам не маю больш казаць,.
Не інакш як карп той срэбры,
Стаў мне рукі адрываць.

Але нешта ён паволі,
Цягне вуду у ваду,
Ой ты доля ,мая доля...
Дай ка крышку падмагну.

Стаў я разам ,раз за разам,
Лік адкрыўшы тут лічыць,
(Каб лягчэй цягнуць так скажам,
Рыбу ж хочацца злавіць)

Толькі так сказаў я ціха,
Паказаліся з вады,
(Каб жа тое на іх ліха),
Два спляцённыя карчы .

Трымцянула мая леса,
Крук застаўся у карчах....
Затраслася аж ад смеху,
Вам скажу я барада....

Ну, то што сказаць на гэта?
Ды я лепей памаўчу.
Хутка вось настане лета,
Я задам таму карчу.

Як залезу у вадзіцу,
Да яго я даплыву,
Будзе як уюн прасіцца,
Ад сябе не адпушчу....

Ну, што рыбу не злавіў я,
Тое не так важка,
А што душу подлячыў,
Аж на сэрцы смачна .
                03.05.2020.М.А.Жабюк.


Рецензии