Мне сн цца сон

Мне сніцца сон…
Бабуля мая
ля хаты сваёй галосіць…
Поўны болю чарнобыльскі стогн
Ляціць над хатамі,
што будуць зносіць!
Дзядуля абдымае каня,
Бярэ касу
і ў апошні раз яму косіць.
Крычыць маленькае ягня
У нашым садзе,
што так пладаносіць…
Не вярнуцца ўжо ім сюды:
У Чарнобыля
шчаслівую восень…
І ўзыйдуць вясной на раллі
Радыянуклідаў восем…
21.02.2021


Рецензии