В плену лета...

Што сказаць змагу на гэта?
Ды вось так я адкажу;
"Гэта наша з Вамі лета,
То што цешыць нам душу.

Яно сонейкам пагрэе
Цёплым дожджыкам палье,
З ім ты сэрцам не старэееш
І жывеш як бы у сне.

Кветак пах,твой нос казыча
Аж да нырак дастае,
Да кахання цябе кліча
І на воблаку нясе...

І стрымацца немагчыма
Ты ў палоне цеплыні,
Той што люба,той што міла
І найлепшай на зямлі.

А душа трымціць,палае,
Ды на кветачкі глядзіць,
Прыгажосці паспытала,
Ёй бы мёдзіка папіць....
                29.06.2020.М.А.Жабюк


Рецензии