А дождь идет...

Пад лісточкі вінаграда
Я схаваўся раніцой.
Бо не дам дажджу тут рады,
Сваёй лысай галавой.

Покуль думаў, завіхаўся
На хвілінку як спыніць,
За каўнер ён мне наліўся
І па спіначцы цурчыць.

Льецца з даху ,прэ вадзіца,
Ды у бочачку  цячэ,
Будзе кветачкам напіцца,
Калі сонца прыпячэ.

А пакуль вады хапае,
Зелень душу цешыць мне,
Ружы сэрца абдымаюць,
Калыхаюць  як у сне.
                30.06.2020.М.Жабюк


Рецензии