Мае вершы

Мае вершы не тое,
Што я сама.
Ім толькі патрэбна
Мая галава,
Каб жыць
І з людзьмі гаварыць.
Яны волю уласную
Маюць,
Часта злуюць мяне,
Дапякаюць.
Мы сварымся,
Доўга маўчым,
Чакаем.
Часам адзін аднаго
Праклінаем.
Потым я ім дарую,
А яны ажываюць,
Сабою мяне чаруюць
І зноў гаварыць пачынаюць.


Рецензии