Фотаздымак

Што можна ўбачыць на фотаздымку -
Пакой ці людзей, ці малое дзіця?
Што адчуваюць яны ў абдымку,
Чаму ў іх вочы так зіхацяць?

Дзядуля, што ў шосты раз стаў прадзедам
З такім трапятаннем цалуе малютку.
Ён марыць, каб Лёва суму не ведаў,
Каб усміхаўся і рос не так хутка.

Бліскучыя вочы ўпрыгожваюць маму,
Пазнала маленькага сэрца штуршок.
Назаўсёды запомніць гэты момант самы,
Калі ў горле адчула шчаслівы камячок.


Рецензии