Хто каго кахае...

 Вось і вечар зноў малюе
Неба фарбаю сваёй,
Назначае ён сустрэчу
Ночы цёмнай над сялом.

Ён нябёсы у блакіце
(Ў дзень каторыя былі),
Размалюе  ў колер лісьцеў
За хвілінкі...не часы .

Хутка,хутка ночка прыйдзе
На спатканне да яго,
Час кахання іх надыдзе
Покуль сонейка зайшло.

Будуць разам мілавацца
(Гэта іхняя пара),
Ды у цемры абдымацца
Аж да самага рання.

Вечар ночы і малюе
Падаруначкі свае,
Бо як прыдзе,пацалуе
Што кахае ён яе.

А інакш і не бывае
Тут казаць няма чаго,
Хто каго ў жыцці спаткае
З тым і ўсё яго жыццё .
                09.10.2020.М.Жабюк.


Рецензии