Мядзьведзь...

Іду сцяжынкаю лясною
Ды галавой сваёй вярчу,
Шукаю грыбчык пад сасною
Яго у кошык пакладу.

Іду іду і тут на дрэве....
Ну не інакш жа ,як мядзьведзь,
Толькі ён браткі не дрэмле
Хоць  на хвою ты залезь.

А пасля, як прыглядзеўся
Ды проста нараст вось такі...
І  пайшоў далей  спацеўшы
Сустрэўшы дух такі лясны.

Падыйшоў я да дзялянкі
Каб бруснічкі паспытаць,
Бо я быў ,як той падранак
То прыйшлося  ж «уцякаць».

Ну, а вось Вам і бруснічка...
Ох і смачная  скажу,
Жменя к жмені, то па звычцы
Іх у рот я свой нясу.

Ну, наеўшыся  як кажуць
Я далей пашпараваў,
Паляванне каб наладзіць
(Хтосьці «ціхай» абазваў).

Дай зайду на лесасеку,
Там грыбочкі і найду,
Яны там раслі спрадвеку
Праўду Вам браткі кажу.

Толькі выйшаў да пянёчка...
"Божа ж міласцевы мой..."
Там яны і у радочкі...
І нізенька і гарой.

І пакрочыў я браточкі...
Кошык поўны у мяне,
Каб апенечкі-грыбочкі
Зварыць заўтра ў чугуне.

Як дастану іх із печы...
Пах па хаце ...не сказаць.
Нас лес з Вамі ўсіх палечыць
Каб здароўе нам дадаць.

А «мядзедзю» перадайце
Прывітанне ад мяне...
Вось пайду яшчэ і зайца
Прывяду Вам па зіме.

                13.10.2020.М Жабюк


Рецензии