Хризантемы...

Не схіліліся галовы
Пад наплывам халадоў,
І цвісці яны гатовы
Аж да самых маразоў.

Ды галоўкі іх ,як сонцы
Хоць маленькія яны,
Але грэюць нас без конца
У кастрычніцкія дні...

Ім кажу я ; "Добры вечар
Кветкі-сонейкі мае,
Вы ,як коўдра мне на плечы
Што і  сэрца саграе."

А калі надыйдзе ночка
Мне іх хопіць да рання,
Загарэліся каб вочкі
Ад такога хараства.

Падыйду я ранкам росным...
"Дзе вы, сонейкі мае,
Вас саткалі  цуда-кросны
На жыццёвым палатне.

Каб у гэтыя часіны,
Калі холад настае,
Вы б  змаглі яшчэ хвіліну
Прытуліць нас да сябе."
                16.10.2020.М.Жабюк.


Рецензии