Зима не за горой...

Вось, вось зіма настане
Завірухай крутане,
І мароз ужо без зману
Нас за шчокі кусане.

Вось і прыклад Вам браточкі
Што зіма не за гарой,
Лось кару асіны «точыць»
Вастрынёй сваіх зубоў.

Што рабіць...А есьці трэба,
Вось асіну і дзярэ,
Бо наперад ужо ведаў
Што зіма да нас ідзе.

Так і ходзіць небарака
Ды і што яму рабіць,
Лес яму...ягона хата
У якой яму і жыць.

Дзе травою падсілкуе
Ногі доўгія свае,
І пад хвояй заначуе
З ранку зноў ідзе, ідзе...
             ,.......
Пастаю,паспачуваю
Я лясному жыхару,
Аб ім вершык адпраўляю
Ды далей ізноў пайду.
                23.11.2020.М.Жабюк.


Рецензии