Слепил бы бабу

Трэці снежаньскі дзянёчак
Зноў падкінуў нам сняжку,
Я ж змяту яго ў савочак
Ды да кучкі аднясу.

Падмяту ў садку сцяжынкі
Кабы болей награбсьці,
Тых пушысценькіх сняжынак
Што душой не абыйсці.

І рыдлёўкай снегавою
Памаленьку іх збяру,
Ды прадкаляднаю парою
Мабыць «Бабу» і  зляплю.

Атрымаецца ці « Баба»...?
Але ж я сябры мужык...
Ды пакуль яшчэ не слабы
Не зусім, як кажуць -«пшык».

Толькі снег бы захаваўся,
Пратрымаўся да «Каляд»
Каля  «Бабы» б завіхаўся
Спрацаваў бы ёй і зад.

Ну і перад я таксама
З снегу хуценька б зрабіў
Каб усе;сябры казалі;
"Ты ж на здымку з ёю быў...

Вось і будзе ўсім пацеха...
(А пакуль збіраю снег),
Калі мех, калі паўмеха....
Ну,як кажуць -"Смех і грэх".
                03.12.2020.М Жабюк


Рецензии