Гуляла сонейка...

Як прачнуўся гэтым ранкам
Камізэльку на сябе...
Выбег хуценька на ганак
Прыйшло ж сонца да мяне.

Мне ж сустрэць яго патрэбна...
Яму браму адчыніць,
На далонь акрайчык хлеба...
Не забыцца б падсаліць...

Ай,я яй...вось небарака...
Ледзьве сонца не праспаў,
То ад роспачы б заплакаў,
Што яго не сустракаў.
                ................
Дзянёк сонейка гуляла
Душу цешыла сабой,
«Ледзянцамі» частавала
Што звісалі нада мной.

І вадзіцаю крапіла
Каб мне сэрца падлячыць,
Ды прабавілася сілы
У краёчку родным жыць.
            .............


Рецензии