Мая радзiма

Так , я шчаслівы чалавек,
Бо не бадзяюсь недзе на чужбіне,
Адмераны жыццёвы век,
Я дажыву ў любай мне Радзіме.
Сярод сяброў, знаёмых і дзяцей,
Рачулкі сіняй, што віецца ў полі.
Прастор, свабода мне ўсяго мілей,
Бо не спяваюць птушкі ў няволі.
Хоць за мяжою абяцаюць рай,
Ды цвёрда спаць, дзе мякка сцелюць,
А самы смачны дома каравай!
Не слухайце, што языкамі мелюць.
Нам кажуць дурні мы, тут рабства, гнет
І цёмныя пакоі, калідоры….
Крычаць і бударажаць наш народ,
Раздоры сеюць у рыхлыя разоры.
Мне не па густу гэты тарарам,
Хачу спакою я, каб без сумнення,
Глядзець наперад без трывогі нам,
Я не збіраю чорнае насенне.
Хачу хоць бы які прасвет, убачыць
У цемры, што мне вочы засцілае.
Хачу я ў міры працаваць і жыць,
Няхай жа ветрам хмары раздувае
І з сонцам у ранку сустракаць зару,
Каб важкі колас калыхаўся роўна.
Пакуль жыву, працую, то змагу,
Удыхнуць паветра груддзю поўнай
Удыхнуць, крыламі вольна ўзмахнуць
І закружыць над гэтаю навалай
І віхрам разагнаць і разамкнуць,
І сцерці ўсё, што жыць мне замінала.
Мая радзіма – гэта я сама,
Матуля, воблачка над галавою
І для мяне мілей месца няма!
Мая краіна, ганаруся я табою!
Ты маё сэрца, ты парыу душы!
У тваіх лясах я заблудзіцца рада,
Каб хоць крыху падумаць у цішы,
Адзіная ў свеце ты атрада!
У тваіх лугах я растварусь расой,
У нябёсах сіняве, у промнях сонца,
І зноу вярнусь дажджом я да цябе, слязой,
І смутак, боль твой высушу да донца.
Каханая, прыветная зямля,
У сіняве азёр, у цвіценні сада
І кожны міг, чароўная мая,
Дзяліць з табою – лепшая награда!


Рецензии