Covid 21

Пра пульманалогію …
Патрапіў я ў 6-ю бальніцу –
Да мяне кавід пачаў чапіцца:
Пераняў ён дых, сэрца, …
На сябе павінен болей дуцца.
Бо ігнараваў, чамусьці, засцярогу –
Без маскі выйшаў на дарогу!

Адчуў пазней праз час каторы,
Што ў дыханні ўзніклі скрозь заторы,
Макроты, кашаль і адышка,
Косці ломіць, здаецца ўжо і крышка.
Але 4-га студзеня на “скорай”
Я ў 6-ой, каб не стала горай.

КТ агляд, аналізы, мазкі,
Нямоглых садзяць на вазкі,
Праходзяць ўсе пакой прыёмны –
Працэс той у бальніцы неад’ёмны.
Неабходна ж высветліць хваробу,
Каб надзець на шыю ёй аздобу…

Знайшлі наверсе дзесь палату,
Зайшоў туды бы ў сваю хату:
Шырокі ложкі на калёсах,
Што пабачылі шмат лёсаў.
Прылёгшы, стомлены дарогай,
Заснуў пад храп сям’і убогай.

Чацвёра хворых у палаце
І ўсе цяжкія, пане-браце –
Кісларод удыхаюць дзень і ноч,
Нясе з сабой ён плуцам моц:
Расце адразу сатурацыя
І знікае скрозь прастрацыя!

Уводзяць у вены фізрастворы,
Кроў бяруць ва ўсе прыборы,
Уколы ў розныя мясціны.
Праходзяць тут і імяніны
Пад смак шпітальнае гарбаты,
Ці болей тым, чым дзісь багаты.

- 2  -
Цэлы дзень ля нас сястрычкі.
Адпрацаваныя ў іх звычкі
Па даглядах розных, працэдурах –
Гэта ўсё ў іх натурах!
Прыйшло ад маці з малаком,
Бо нішто не звязана з саўком.


Знутры пяшчоту адчуваем,
З асалодай ты яе прыймаеш.
Усмешку хочацца ўбачыць –
Яе не можна дзісь пабачыць!
Закрыты ўвесь прыгожы твар
І стройны стан, што маці дар…

Вочкі дзіўныя схаваны,
Вусны недзе тэж прыбраны –
Закрыта ўсё тым балахонам
Бы ў святара перад амвонам…
Але рукі іх нясуць цяпло
І разам з ім душы святло!

Дзяўчаткі, дзякуй вам за гэта –
Ля вас душа мая сагрэта!
Надзея крочыць і скакой,
Бо вы штодня сваёй рукой
Хваробу гоніце ў нябыт,
Не ўбіўся б ковід зноў у быт!

А час прыдзе – яго мы стрэцім!
Ласкавы позіркі адмецім,
Кавіда здышем прычындалы,
Што апрануў дзяўчат няўдала.
Усмешка іх нас зачаруе,
Бо ўсё нікчэмнасці зраўнуе!

Убачым вашу прыгажосць,
Душы адкрытай маладосць.
Дзявочы стан, які чароўны,
Чаму няма на свеце роўні.
Бо прыгажуні – усе ў Беларусі,
І кожны ведаць гэта мусіць!

07.01.2021.  палата N 517.
Паэт мясцовы Эльяш Банель


Рецензии