Паустань!
1.
Паўстань, краіна здольная !
Паўстань за лепшы лёс !
Героі незлічоныя
Ў тваім народзе ёсць !
Прыпеў:
Хай хвалю гневу людскага
Ўздымае грамада !
Выносіць моц на вуліцы
Народная хада !
2.
Сцягі лунаюць белыя
З чырвонай паласой.
Рашуча мы адпрэчылі
Скраданне галасоў.
Прыпеў:
Хай хвалю гневу людскага
Ўздымае грамада !
Выносіць моц на вуліцы
Народная хада !
3.
Паўстань на бой з дыктатарам
Салдат і генерал.
Народу, не гаўляйтару,
Прысягу ты даваў.
Прыпеў:
Хай хвалю гневу людскага
Ўздымае грамада !
Выносіць моц на вуліцы
Народная хада !
4.
Вы, каты крыважэрныя,
Няпраўны жорсткі суд,
Віны вашы бязмерныя
Асудзіць мірны люд.
Прыпеў:
Хай хвалю гневу людскага
Ўздымае грамада !
Выносіць моц на вуліцы
Народная хада !
Свидетельство о публикации №121030502109
Сергей Суконнов 24.10.2024 00:32 Заявить о нарушении