от добра добра

Да из низа.Где те села?
Где дремучие леса?
Стало пусто все и голо.
Ни крушина,ни лоза,
ни ольха...Летят буслы,
плачут горькими слезами.
Эти люди-то....козлы.
Не спросили: сами,сами...
Из Полесья,корень рода
наш,славянский,из болот.
По закону бутерброда
главной сутью в бездну вод.
Дань богатая в сухие
долы батюшки-Днепра?
Времена пошли плохие.
Ищут от добра добра.
-----------------------------

Время и люди: «Болотный корень славянского рода» Олесь Бузина
--------------------
Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа, і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, над бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі ды голасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай магілы, дзе пахаваны яе дзеці. I дзед Талаш не адважваецца тады ад'язджаць на сваім чоўне на сярэдзіну Прыпяці.

Затое ж як лагодна і ўтульна разляжацца яна ў мяккіх берагах, калі супакоіцца вецер, а над Палессем рассыплецца сонца мільярдамі залатых крупак святла!

Спакой і цішыня пануюць тады над зялёнымі аксамітамі балот і лясоў. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць, і толькі ў глыбозных чорных буктах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы. А дзед Талаш, пазіраючы на гэтыя забаўкі самоў, ссуне з ілба на патыліцу саламяны капялюш, скажа сам сабе: "О, згінь твая маты! Ось пачапіць бы цябе, завалу!"

Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго таго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаных прасторамі Палесся тонах або з такімі напластаваннямі людской фантазіі, што ўжо трудна было вылушчыць з іх зерне праўды..

Якуб Колас, „Дрыгва”


Рецензии