узрост

Ты пакуль яшчэ не заўважаеш,
як мяняюцца твае рукі.
Толькі былі пяшчотнымі,
а ўжо радзей узнімаюцца
ў чаканні поціску.
І не ведаеш, што далоні
вырашылі больш не змагацца
за жыццёвыя пацалункі,
ад падарункаў хаваюцца,
жывуць употай.


Рецензии