Вяртаюцца дадому журавли
Свет абуджае жураўліны клін.
Вітаюць птушкі гарады і сёлы:
Тут родная зямля – куды ні кінь.
Было ў краях багатых ім прывольна,
Ды моцная з краінай роднай ніць.
Багацці не заменяць птушкам вольным
Пяшчоты і бясконцай дабрыні.
Перачакалі там глухія зімы…
І зноў шляхі да любай ім зямлі.
Адданыя навек сваёй радзіме
Вяртаюцца дадому жураўлі.
Шкада мне тых, што ўсё яшчэ ў замежжы,
Гандлююць там краінаю сваёй.
А тут палёў вясенняе бязмежжа
Прапахне хутка свежаю раллёй.
Свидетельство о публикации №121030302970