Усясла Чарадзей

Здавалася б – мог ганарыцца, што ў летапіс трапіў,
Ды толькі не так, як астатнія нашы князі.
Маўляў, што ні ноч – у ваўка перакінецца раптам,
I ўладу захопiць у Кiеве, так i глядзi..

Як раз – у сваіх бы вачах бервяно пашукаць ім!
На троны пастаўлены здрадай і войскам чужым,
Без сораму клятвы парушаць свае, ашуканцы.
Каб толькі я мог – без сумнення б іх заваражыў...

Вы кажаце – мне так карцела паехаць у Кіеў?
Там хлусяць у вочы, за спіны хаваюць нажы,
І звілі інтрыгі кубло, як у той Візантыі...
Я ў месцы такім не жадаю ні княжыць, ні жыць.

Халопы ў гісторыі здраднікаў зробяць святымі –
Папера ўсё сцерпіць, ды толькі не памяць людзей.
Я веру – аднойчы народ мой галовы падыме,
Успомніўшы, як іх вадзіў Усяслаў Чарадзей.


Рецензии