МОЙ ЛЁС

Я проста чалавек, я не святая
I не анёл, якi спусцiўся на плячо з нябёс.
Заўжды другая – добрая i злая,
Халодная, як лёд, з вачымi мокрымi ад слёз…
Чыстасардэчная - бываю рознай,
Нiколi подлай не была, не джалiла змяёй…
Маёй сяброўкаю нязменнай, вернай  -
Святая праўда…  Маю сiлы  быць сама сабой…
У думках, мроях я хацела ўзняцца,
Ламалi крылы, клетку замыкалi на замок…
Лячыла iх упарта, з болем сэрца.
Перамагла… Ды толькi клетка зноў, бы незнарок.
З цярпеннем, цвёрда я прайсцi хацела
Праз цемру, рэкi, гразкiя балоты, глухi лес…
Без слёз глядзела страху ў вочы смела…
Не раз сустрэла на шляху фiнал трагiчных п`ес…
Забылася пра раны i не ныла,
Па стромкiх скалах цэпка падымалася наверх…
Перамагла сябе, не ахапiлi
Панiчным страхам зрыў, пад`ём, падзенне, чужы смех…
Усiм, хто на шляху быў, вельмi ўдзячна –
Хто падаваў руку, хто палiваў хлуснёй касцёр.
Ад слёз я памужнела, адназначна,
Цяпер сама i з ласкай Боскай - лёсу рэжысёр.


Рецензии