Карысны певень

Карысны певень

Жыў на свеце невядомы
Певень з прозвішчам «мастак».
Зранку горла драў без стомы,
Таньчыў з гускай кракавяк.

Не займаўся слушнай справай.
Марыў - быць на вышыні -
Апранаць гусыню павай,
Жыць, як Цэзар, «на кані»…

Вось пачуў аднойчы Пеця,
Як спявае барытон
Перастаў грабціся ў смецці
Ды пабег купляць трамбон.

У трубу падзьмуў - зайграла.
Певень песню зацягнуў,
Потым змазаў горла салам,
У люстэрка заглянуў.

Спадабаўся сабе Пеця:
- Кампазітар, будзь здароў!
Вырашае з падпавецця
Бегчы ў пошуках «сяброў».

Не вучыцца ў Отса едзе,
А нясушкам хрыпацець.
«Называўся воўк мядзведзем,
Толькі воўк жа не мядзведзь.»

Так і, певень, безгалосы!
Назавіся хоць царом
Жонцы, цёшчы, нават Босу,
Ты не станеш песняром.


Рецензии