Дыялог з Вечным агнем

-Што ж  маўчыш , Вечны Агонь,
Быццам ты не жывы, запёрты?
Быццам ты, без’языкі, не здолен сказаць,
Толькі сэрца выстуквае : кожны чацвёрты,

Кожны чацвёрты !!! мёртвы…
Я стаю, і болем сціскае сэрца...
А хіба ж яны думалі?
Хіба хацелі памерці?

Яны ў вочы глядзелі смерці.
І ішлі. Бо так было трэба.
І плакалі жонкі і дзеці.
І зоркі падалі з неба…

-Адкуль жа ўзнік, агеньчык, скажы,
Чаму не гасне цяпельца ?
А якім  ты быў на тым рубяжы,
Дзе дымам палеткі сцелюцца,

Дзе балотны торф па зямлі курэў,
Аж  бярозы  карэнне стульвалі,
Партызан у халодных зямлянках грэў
Ды карміў печанай  бульбаю?

На табе, агонь, вечны знак бяды,
Колькі б людзі не пруручалі,
Бо рахманым быў толькі ў печах ты,
А табой жыццё вынішчалі.

Палымнеў не раз на франтах вайны,
І табою дзетак пужалі:
“ Пек” – то значыць моцна баліць.
-У атаку! - Агонь! – крычалі.

Дзе ты быў, агонь, праметэеў сябар,
Як пад небам, Богавым раі,
Самалетамі з-пад свінцовых хмар
Сотні тысяч стрэл  малявалі.

Раскажы агонь, як у бліндажы,
Дзе ад стрэлаў шчыт падымала,
Сярод стогну, ран, ты ахвотна жыў,
І тваё цяпло сагравала...
      
           ***

-Не згасла цяпельца, бо я –Агонь
Вечны, сардэчны, бясконцы.
Я сёння там, дзе Хатыні звон,
Там, дзе з усходам сонца

Людзі распальваюць каміны,
Хлеб выпякаюць з жыта
Мною з пажару тае вайны
Ніхто і нішто не забыта.

Я буду свяціцца, бо Вечны я,
Сімвалам вашай патрэбы
Мяне паслала сама Зямля
Сама пакутніца-глеба.

Я буду свяціцца, бо я - агонь.
І буду свяціцца вечна.
Нехта адкрыў мой вечны закон
З назваю -  Чалавечнасць.
















 

 
 
 


Рецензии
Спадабалася. Новых Вам поспехаў!

Анатолий Яльницкий   27.02.2021 23:26     Заявить о нарушении