Саромна

Мітусня у вачах, долу ўпёртых ў падлогу,
Робяць выгляд, нібыта нешта пішуць, натуюць,
Праца марная йдзе, ні сабе, ані Богу,
Хто ж ад гэтай бяды, беларусаў зратуе.   

Хто да ўлады прывёў, маўчуноў-халуёў,
У якіх запаветных мясцінах, ды цемры,
У балоце якім, ля якіх дзікуноў,
Як з'явіліся, выраслі і не памерлі.

Вось сядзяць на так званай, высокай нарадзе,
Хто забыўся пра гонар, згадзіўся прагнуцца,
Маршыруюць як лялькі на клоун-парадзе;
Мо пара да разумнага сэнсу вярнуцца?

 


Рецензии