Размова
Імкнецца, прагне, можа ўцякае?
У розпачы бяжыць за мной, чакае,
Калі я сяду ў ціхім закутку,
(Не ведаю ізноў, навошта гэта)
Налью ў кубачак я крыху кіпятку -
І што цяпер? Мая душа сагрэта?
Не грэе маю душу цеплы чай,
Адзенне, лета, добрыя навіны.
Пачуцці мае лезуць ужо праз край.
Аскома ад жыцця, а не цытрыны.
Усе злапаю думкі, што далей?
Спрабую разабрацца - марны час.
Што мне за ўсе на свеце даражэй?
Кладу я гэтае пытанне ў запас.
Так, трэба супакоіцца, хвілінку,
Дзе тут пачатак мой, а дзе чужы?
Мне можа не хапае адпачынку?
Чаму не бачу зноў я той мяжы?
Бяру сябе я ў рукі, ноч чарнее.
Выцягваю праз сілу з сэрца змрок.
Пад цяжарам эмоцый цела млее.
Але я ўжо зрабіла першы крок!
Гукаю... Хто суддзя майго жыцця?
Навошта думкі дзержыш у палоне?
Адказ не знойдзены. Не бачу я.
Душа аднак пад ціскам мякка стогне.
Трэба ўжо спаць ісці, ну вось, ізноў
Свядомасць у тумане, думак мора,
На жаль, я заўтра наламаю дроў,
Але мабыць не столькі, як учора.
Свидетельство о публикации №121022210069