Завея
На велічным зімовым балю.
Ён - малады і статны вецер,
Завеяй людзі яе звалі.
Яна ў марах уся аб вальсе,
І ён не зможа, не пасмее
Ёй адказаць ў гэтым танцы,
Бо вабіць веліччу Завея.
Ёй кавалер папаўся дужы:
Трымае моцна. Танчаць дружна.
Іх вальс у кожнай хаце чутны,
Не спыняць ноч яго і сцюжа.
Кураж з’яднаецца з імглою,
І шэпча Вецер, аж шалее:
"Жыву я сёння толькі тою,
Што нараклі здавён Завеяй."
Свидетельство о публикации №121021800963