Штучнасць

Дэкарацыі гораду —
Быццам ідзеш па сне.
Штучны ўвесь снег — і горача,
Горача, горача мне.

Дрэвы казачна-штучныя
Пад святлом ліхтароў,
Што мастаком укручаны
Ў заднікі сцэн двароў.

Мой персанаж, палаючы,
Рушыць праз штучны свет.
Ведаю, сёння ў баечны
Ён забрыдзе сюжэт.

Сёння варожаць вуліцы,
Заўтра — іграць фінал.
Нехта са сцэны спусціцца
Ў цемру глядацкіх зал.

Здыме ён маску стомлена,
Люстра дадуць яму —
Вось ты, мой твар аголены...
Страшна.
Страшна.
Холадна.

Прэч! Гартавацца ролямі.
Штось увабраць свядомае.
Мець — хоць штучнае — полымя.

Покуль
Скаруся
Сну.

15.02.2021


Рецензии