Самотны келiх

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Жадаў прыпасці да графіна.
Я з сумам піць хацеў віна.
Ад асалоды я загіну.
Душы патрэбна не яна.

Глыток, магчыма, што аблашчаць
Куткі свядомасці мае.
Пяшчота хмельная – няшчасце.
Чакаю сэрцам не яе.

Мне келіх стане верным сябрам.
Да вуснаў хочацца яму.
Ды ўюцца думкі колам ядраў:
«На дне патрэбен ты каму?»

І кажа розум мой сурова:
«Рабіць так нельга дзень пры дню!»
Перад сабой трымаю слова:
«Сяброў такіх я прэч ганю!»

Плыць да святла бліжэй нам трэба.
У глыбіні пануе змрок.
Там мроіць пра любоў ганебна,
Стаіўся вораг там знарок.

Было паверыць цяжкавата:
Віном душу грэх саграваць!
Растанне з келіхам не страта.
Аб ім не варта шкадаваць.

Нам трэба сябраваць з надзеяй
І з светлай верай у Любоў.
Імкнуцца буду, як раней, я
Да бурнага жыцця ізноў!


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/12/05/7977


Рецензии