Ля шкла

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

                Мы грузім шчасця воз на спіну...
                Яму – увага. Сэнсу – кпіны.
                Аддаў бы ўсё я за імгненне,
                Наведаць бездань разумення!

На душы льюць дажджы непрабудна,
Ад таго волкасць б'е па кутах.
Горад стаў мне халодным, бязлюдным,
Як рэкламы неонавы птах.

Спрабаваў я сагрэцца надзеяй.
Нават градус шукаў я ў віне.
Але, пэўна, найлепшым адзеннем
Разумення касцюм будзе мне.

Калі крочу між шыбаў вітрынных,
Я прымерыць той мару фасон.
Ці якраз мне нарад гэты слынны?
І няўжо па кішэні мне ён?

Я гады ў разважаннях растраціў.
А за шклом ён вісеў на сцяне...
Мо, жыццё сівізною заплаціць
За надзею, што грэла мяне.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/11/28/7681


Рецензии