Не гаварыце

Не гаварыце калі не патрэбна,
Моўчкі, як птушкі ўдыхайце паветра.
Вочы, як зоркі ззяюць, гукаюць,
Калі закахаюць, калі закахаюць.

Погляд каханых  вельмi  прыгожы.
Няхай нам Божа ўсім дапаможа.
Сэрцам да сэрца шчыра кранайце,
Не разважайце, кахайце,  кахайце !

Ня трэба размовы, падобныя ветру,
Галоўныя словы вядомы сусвету.
Слоў таямнiцы,  думкi i мроi,
Слухаць павiнны толькi душою.

Погляд каханых  граiць прыгожа,
Няхай нам Божа ўсім дапаможа.
Сэрцам да сэрца шчыра кранайце,
Не разважайце, кахайце,  кахайце !

2018


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →