Навошта ты, Нёман?

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Навошта ты, Нёман, па рэчышчы дзён
Цячэш, лашчыш вільгаццю жвавай раўніны?
На досвітку ружай квітнець маюць плён
Пунсовыя кучары шэраняў дзіўных.

Навошта на блікі і ноччу, і днём
Ты дробіш нябесныя сіні Сусвету?
Навошта пад месяцам спіш кацянём,
Катаеш сузор'і на роўнядзі Леты?

Магутнасць ты Балтыцы дорыш чаму,
Хоць ведаеш добра – назад не вярнуцца?
Плаціна цябе зачыняе ў турму,
Каб з сумам у парку ліхтарным прачнуцца?

У рэчцы часоў жыць – твой лёсу прысуд,
Каб стаць відавочцам душы заклінання: 
Як дама, кахання спазнаўшая цуд,
Даруе для хваляў далоні крананне.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2015/12/28/7237


Рецензии