Аэрапорт

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Трохразовае «Ура!»
Чулася з маіх грудзей.
Без «учора» жыць пара –
Прагне светлы дзень падзей.

Разрумяніўся світанак.
Б'ецца раніца ў акно.
Даць жадае мне параду:
Радасць з лёсам заадно.

Сон салодкі – у бярэмя
Ды на плечы мяккі плед,
На балкон збег не дарэмна –
Зоркам памахаць услед.

Ноч з сабой на час забрала
Страх. Маланка! Я плыву…
З туманамі ўцёк рухава
Месяц сумны ў сіняву.

Позірк рвецца ў сонца шар,
Ноч з зарою ў барацьбе:
Веснік неба зноў у дар
Шчодра мне прынёс цябе...

Хай жыццё губляе спрыт,
Свет для мрояў верне днём.
Быццам голуб, рвуся ўвысь
Да вясёлкавых агнёў!             

...Птушак спеў пачуць я мару,
Ранкам будзе гучны ён!
Будзе дзень, мігценне твараў
І жывы прарочы сон.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2016/07/07/5817


Рецензии