Кулончык Неспетая песня

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Я ў смузе, дзесь на краі,
Дзе ныраюць далі ў цемру,
Дзе турбуе смутак нервы,
Лёс спытаў праз дум раі:

Прыпеў:     Я трывогай апантаны:
                Жыць чаму мне так складана?
                Вынік дзён маіх – зэро?
                І чаму дрыжыць пяро?

Роўнядзь аркушаў ліхіх      
Кроплю горкую злавіла,
Пра тугу маю маліла,
Стогнам вуснаў ледзь жывых.

Прыпеў:    Лёс таіць сакрэты ўмее,
                Веру ў лепшае навее,
                Ноччу здольны паскакаць
                Постаць свечкі цалаваць.

Сябар даў кулон у дар,
Там анёл расправіў крылы,
Мне святло надзей і сілы
Ён дадаў з жыццёвых чар.

Прыпеў:     Лёс таіць сакрэты ўмее,
                Веру ў лепшае навее,
                Ноччу здольны паскакаць,
                Постаць свечкі цалаваць.

– Лёс, мой лёс, мой лёс, мой лёс!   
Не шукай адказ, не трэба.
Ты мне – падарунак неба,
А маленні – вершаў стос…

Прыпеў:     Што падорана мне лёсам,
                Стала дзён шчаслівых плёсам.
                Смагу ночы наталю:
                Сотню свечак запалю.       



Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/01/11/2941


Рецензии