Дом

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

                Нас жыццё, як парады па плошчы,
                Беспрыпынна вяло па лязу.
                На тваей шчацэ ў рэчышчы зморшчын
                Выпадкова заўважыў слязу.

                Пётр Сямінскі

Хай у рэчышчы першай маршчынкі
Адзінокая стогне сляза.
А жыццё ў рамках дробнай карцінкі
Нас піхае на кончык ляза.

Бессань хай лёсу пульт не шкадуе,
Абыякавасць поўніць экран.
Сэрца хай зноў ад болю лютуе,
Новых шнараў дадаўшы і ран.

Хай здаецца ўвесь свет зноўку шэрым,
І ад блізкіх не цягне цяплом.
Не губляй зноў, адзіная, веру –
Твой для шчасця прызначаны дом!

Для бязмежнага мора жаданняў,
Для карцін, што пяюць пра вясну,
Для юрлівых праменьчыкаў ранніх,
Што світаннем пазбаўлены сну.

Душы плаваюць нашы па плыні
Паўнаводнай амурнай ракі
Ў краі, дзе мы былі маладымі,
Дзе ўсе ўздыхі – надзей ветракі.

Дзе запал крышталёвай слязою
Абязболіць на сэрцы рубец.
Дзе не будзе ні смутку, ні болю,
І пакуце надыдзе канец.

А цяпер... мы стаім ля парога,
Бо тут можна упасці пластом,
За дзвярыма мы песцім трывогі...
Можа, проста не наш гэты дом?

 
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2017/04/13/8616


Рецензии