Аксамiт

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Сцірае памяць лета фарбы.
Зляцела зноў лістота з крон,
Ды не забыць мне ласкі скарбы
Ды аксамітных ліній трон.

У свет свае ссыпаўшы мары,
Нас Бог з пустэч ствараў за штось.
Але ж усіх выдатней чараў
Жаночых рысаў прыгажосць.

Краса палоніць погляд, розум
І ап'яняе без віна,
Са шнара ўе ўзораў розы
Ў грудзях, дзе моцная яна.

Час слодыч дзён намеры мае
Схаваць у бездані былой…
Я ў думках аксаміт кранаю
Ў паклоне памяці сваёй.      
   

Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2017/01/06/5424


Рецензии