Дзецi кахання

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
   
У кругавароце бязмэтным,
Палоне сляпой мітусні
Любоў нараджае паэтаў
У мройных абдымках вясны.

Хтось скажа вам з пенай ля рота:
Вялікая праца – пісаць,
А твор людзі будуць з ахвотай
Рукой, не душою, гартаць.

Праз твор закаханыя душы
З вачэй прабіваюць слязу.
Праз холад зімовае сцюжы
Ідуць да цяпла па лязу.

У стосе стагоддзяў бяздушных,
Трывалых, нібыта граніт, 
Паэты ў каханні нязрушным
Адкрыюць душы дабрабыт.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2015/12/28/3941


Рецензии