Чыстая думка

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Купаўся роздум у світанні,
Пагардліва глядзеў на свет.
Таіў адказ у спадзяванні –
У веры лёгкіх год сакрэт…

У момант, калі побач бездань,
Шукае думку чалавек.
Яна з свядомасці бярэ дань
І пасяляецца навек.

...Ступіў ад краю падарожнік,
Паклаў у торбу пазітыў,
Дабро, стос мрой бездапаможных,
А крыўду на жыццё згубіў.

У блізкасць шчасця ён паверыў,
Адчай стаў ворагам знарок.
Ён адчыніў да мараў дзверы
І з чыстай думкай здзейсніў крок.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2017/03/24/8646


Рецензии