Зноу...

Зноў,

Мне не патрэбна слоў.

Усё тлумачэнне сноў:

Дзе ты і я ўдваіх,

Рукі трымаем. 

Уздых.


Шэптам некалькі фраз,

У думках з каханым час.

Кружыць вячэрні вальс –

Так я бачыла нас.


Нібыта з боку, 

У сне.

Успамінамі мне,

Перашкаджае жыць,

Таго з кім зараз - любіць.


І спрабаваць шанаваць.

Часам, сябе прымушаць:

Іншы твар цалаваць,

Іншыя плечы трымаць.


Але такі выпаў лёс,

Што нас з табою разнёс.

Вельмі даўно па вясне,

Каб толькі бачыцца ў сне.


Трэба чакаць нашу ноч...


Рецензии