Не прасi

Не прасі,
Не даруй,
Бо няма каму.
Адыдзі,
Не шкадуй,
Дыма без агню.
Не яго, не яе, увогуле нічый.
Ты стаіш,
Ты маўчыш,
Схованы з вачэй.

Блізкі свет,
Родны край,
Птушка не пяе.
Я з табой,
Вобраз твой,
Душу дастае.
На шляху,
На слыху,
На далоні кроў.
Усякі раз,
У гэты час,
Крыкі замест слоў.


Прыйдзе час,
Кожны з нас,
Панясе адказ.
Хто стаяў,
Хто маўчаў,
А хто здрадзіў нас.
З той крыніцы вада,
Уся даўно з крывёй.
Нельга піць,
Нельга жыць,
Не знайсці спакой.


Рецензии