Алюмiнiевы месяц у небе

Алюмініевы месяц у небе,
Назбіраў так шмат зорак з срэбра.
Спяць карэння дрэваў у глебе,
Не шумяць іх галіны-рэбра.

Ноччу ўсё інакш канешне:
Словы, уздыхі, абдымкі, дотык.
Пацалунак – як смак чарэшні,
Ветру шум – сімфоніі ноты.

Час начны так хутка крочыць,
Вось, здаецца, побач селі.
Не хапае заўсёды ночы,
Зноў нічога сказаць не паспелі.

Закаханым заўсёды мала
Слоў, уздыхаў, абдымкаў, часу...
Пацалункам яна адказала,
Сумняваючыся адразу.


Рецензии