В зимнее время

У час зімы
          
Якія дзіўныя карункі
Намудраваў на плоце снег!
Вісяць у розных накірунках,
Стрымаўшы часу вольны бег.

І  той нібыта прыпыніўся,
Бліскучым полагам застыў,
Ад  цяжару не абламіўся
І пад сабою не накрыў.

На літасць кару не змяніўшы,
Білдборды - сведкі навізны
Стаяць у роздуме , застыўшы,
Цішком аб волі мрояць  сны.

Па горадзе такая скруха.
На знак прыпынку толькі спыт.
Чакаюць зруху. Завіруха
Паволі набірае спрыт.
   


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →