Беларусачка

Сіняя хустачка,
Косы русыя.
Ты, мая мілая,
Беларусачка.
Вочы - азёры
Сінія-сінія.
Часам сур’ёзная,
Часам наіўная.
Шчырая,
Слаўная,
Чулая,
Ветлая,
Быццам валошка,
Тонкая, пекная.
Сукня шаўковая,
Доўгая, модная.
Ты, мая родная,
Неверагодная.


Рецензии