Ты жывi

Ты жыві, не памірай,
Час памерці твой далёка.
Сто гадоў сабе жадай,
Або колькі цешыць вока.

Ты жыві, жыві сябрук
Не чакай гасцей з паперай.
Без цябе нібы без рук,
Так, натхняеш сваёй верай.

Ты жыві дзеля дзяцей,
Трэба іх на ногі ставіць
Ты жыві мой грамацей,
Хопіць дрэнным сябе бавіць.

Прыпеў

Калі ласка, ты жыві!
Не глядзі што ў небе хмары.
І з дажджом дзень не благі,
Так ён шэпча свае мары.

І ідзі за крокам крок,
Крочыш ты і я магу.
Хай чакае доўга змрок
І становіцца ў чаргу.


Рецензии