Адыходзячы, азiрнiся!

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
   
Як пайшоў, азірніся!
Мабыць болей не будуць
Чыесь вочы аддана чакаць.
У адказ усміхніся.

Ад спагадлівай высі
Хай заззяе слязы благадаць.
Дзень няхай абгарнецца
Ў жаданне сустрэцца

З тым каханнем, што вырвецца з мрой,
Хай надзея прачнецца,
Свечкі ставіць імкнецца,
Асалоды чакаючы рой.

Як пайшоў, азірніся!
Погляд любай, іскрыся,
Да каханай краніся рукой.
На цяпло не скупіся!
Нітка душаў, не рвіся,
Што нацянута лёсам між табою і ёй.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/01/28/7611


Рецензии