На краi

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
 
Сталіца скверам пазяхнула,
Сустрэўшы на пероне ноч.
У шэрым суме патанула…
 – Свет мітусні, часова збоч.

Далоні рук, нібы ў запале,    
Я перад ліўнем скрыжаваў.
Нашто жыву, нібы ў астрале?
Любові крылаў не спазнаў.

Без іскры ўсмешкі ўсім дару я,
Тугу за маскай не схаваць.
Навошта п'ю ваду нямую,
Калі так хочацца крычаць?

Таіла ноч адказ жаданы,
Зрок біла пугамі дажджу.
Мне мала! Я як апантаны:
Нашто па свеце я хаджу?

А кошт жыцця майго нікчэмны
Ў той момант быў ніжэй нуля.
Шукаў сэнс бездані страшэнны,
На краі стоячы ўжо я.

Цягнік гудком імглу разрэзаў,
У думкі кінуў кліч дамоў.
Жыццё ў вагончык нейк залезла
Ў доўгі шлях са мной ізноў.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/08/08/5881


Рецензии