Сляза

Слязінка чалавека – кропля Бога,
Празрыстая i цёплая яна..
Не выцішнуць слязінкі  ад ліхога,
А з добрага пакоціцца спаўна.

Сляза з радні кароценькаму цуду,
Пачуццяў розных чыстая раса.
Яна заўжды ачышчана ад бруду,
Душы святой гаючая краса.

Сляза нам душу з сэрцам амывае,
Салёная і горкая на смак.
Запоўніць вока кропелька святая
І сыпне долу, нібы спелы мак…


Рецензии