Вершаванне

 Кідаю словы ў бездань вышыні,
Аблокі напаўняю галасамі.
Радкі ў нябёсах – сонца прамяні,
Двукоссе нібы лодка з парусамі.
 
Рух думак як нябачныя сляды,
Агортвае чароўным хваляваннем.
Зрабіўшы націск кропелькай вады,
Склад словаў выпрабоўваюць гучаннем.
 
Нячутны голас, немы крык душы
Разыйдуцца як хмары спадзявання,
Гукаюць рэхам рыфмы – спарышы,
Ствараюць лесвіцу вершаскладання…


Рецензии